:: ::

Правила внутреннего распорядка

 

ВЫПІСКА З ПРАВІЛ

ЎНУТРАНАГА ПРАЦОЎНАГА РАСПАРАДКУ

(для навучэнцаў каледжу)

 

  1. Асноўныя абавязкі навучэнцаў.

5.1.        Навучэнцы абавязаны:

5.1.1.     добрасумленна і адказна адносіцца да асваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання, наведваць у адпаведнасці з вучэбнымі планамі i раскладам вучэбныя i другія заняткі, ва ўстаноўленыя тэрміны выконваць заданні, прадугледжаныя вучэбным планам i праграмамі;

5.1.2.     клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

5.1.3.     выконваць Статут ліцэя, правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў, правілы пражывання ў інтэрнаце, няўхільна выконваць дзяржаўныя законы;

5.1.4.     паважаць гонар і годнасць другіх навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў каледжу;

5.1.5.     беражліва адносіцца да маёмасці каледжу;

5.1.6.     не дапускаць спазненняў ці няяўкі без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі;

5.1.7.     наведваць заняткі тэарэтычнага навучання ва ўстаноўленай форме адзення (дзелавы стыль);

5.1.8.     наведваць урокі фізічнай культуры і здароўя ў спртыўнай форме;

5.1.9.     быць дысцыплінаванымі ў час навучальнага працэсу ( вучэбныя заняткі, перапынкі, абед);

5.1.10.   выконваць законныя патрабаванні работнікаў каледжу;

5.1.11.   вecцi здаровы лад жыцця, не дапускаць у памяшканнях каледжу і на яго тэрыторыі

курэння( ужывання) тытунёвых вырабаў,

распіцця алкагольных і слабаалкагольных напіткаў,

ужывання наркатычных сродкаў,  псіхатропных, таксічных і іншых дурманячых рэчываў;

5.1.12.   не з’яўляцца ў памяшканнях каледжу і на яго тэрыторыі ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення;

5.1.13.   знходзіцца ў ліцэі з выключаным мабільным тэлефонам;

5.1.14.   наведваць у пазаўрочны час культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў каледжу;

5.1.15    выхоўваць у сябе працалюбства, актыўна ўдзельнічаць у грамадска-карыснай працы ў каледжу i на вытворчасці. Выпрацоўваць уменне самастойна папаўняць веды i шырока выкарыстоўваць ix на практыцы. Рыхтаваць сябе да паспяховай работы ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу, калектыўных i прыватных форм арганізацыі працы розных форм гаспадарання.

5.2 Для правядзення вучэбных заняткаў у аўдыторыях i лабараторыях, кабінетах, вучэбных майстэрнях навучэнцы размяркоўваюцца па вучэбных группах i падгрупах. Склад вучэбных груп устанаўліваецца загадам дырэктара каледжу ў залежнасці ад выбранай спецыяльнасці.

Пры ўваходзе (выхадзе) выкладчыкаў, кіраўнікоў каледжу ў (з) вучэбную аўдыторыю навучэнцы вітаюць яго (ix), устаючы з месца.

У час вучэбных заняткаў навучэнцы абавязаны ўважліва слухаць тлумачэнні выкладчыкаў i адказы сяброў,  не займацца пабочнымі справамі, выконваць усе ўказанні выкладчыка.

Пры адказах на пытанні выкладчыка навучэнцы абавязаны ўставаць, а сядаць маюць права толькі з дазволу выкладчыка.

Уваходзіць i выходзіць у час заняткаў з вучэбнай аўдыторыі навучэнцы могуць толькі з дазволу выкладчыка.

5.3 У час заняткаў у лабараторыях, кабінетах, вучэбных майстэрнях i ў час вытворчай практыкі, навучэнец павінен карыстацца толькі тымі інструментамі, прыборамі i другімі прыладамі, якія ўказаны кіраўніком заняткаў, абыходзіцца з імі беражліва i выконваць правілы тэхнікі бяспекі i пажарабяспекі. Навучэнцам забараняецца без дазволу адміністрацыі каледжу выносіць прадметы i рознае абсталяванне з лабараторый, вучэбных i другіх памяшканняў.

5.4 Строга выконваць абавязкі дзяжурнай групы ў адпаведнасці з графікам дзяжурства.

5.5 Пры нез’яўленні на заняткі па хваробе ці другіх уважлівых прычынах навучэнец павінен паведаміць аб гэтым майстру вытворчага навучання ў той жа дзень да 9.00 гадзін раніцы.

У выпадку хваробы навучэнец прадстаўляе майстру вытворчага  навучання групы даведку амбулаторнага ўрача ці лячэбнай ўстановы па ўстаноўленай форме на працягу двух дзён пасля выхаду на вучэбныя заняткі.

5.6 У кожнай вучэбнай групе загадам дырэктара каледжу на вучэбны год назначаецца стараста i намеснік старасты з ліку найбольш паспяваючых, дысцыплінаваных i арганізаваных навучэнцаў. Стараста групы працуе пад кіраўніцтвам майстра вытворчага навучання i куратара групы.

5.6.1 у абавязкі старасты ўваходзіць падтрыманне дысцыпліны ў групе, прадстаўленне рапарта аб няяўцы ці спазненні навучэнцаў на заняткі з указаннем ix прычын, назіранне за захаваннем вучэбнага абсталявання i інвентару, паведамленне навучэнцам аб зменах, унесеных у расклад вучэбных заняткаў, своечасовае атрыманне i размеркаванне навучэнцам групы падручнікаў i вучэбных дапаможнікаў, садзейнічанне ў арганізацыі i правядзенні грамадскіх культурна-масавых i спартыўных мерапрыемстваў.

Распараджэнне старасты ў межах указаных функцый абавязковае для ўcix навучэнцаў групы.

5.6.2 стараста назначае на кожны дзень заняткаў дзяжурнага па групе (падгрупе) у адпаведнасці з графікам дзяжурства.

На дзяжурнага па групе ўскладваецца абавязак сачыць за парадкам, чысцінёй i захаваннем маёмасці ў вучэбным памяшканні групы (падгрупы), аказваць дапамогу выкладчыку ў падрыхтоўцы  да пачатку заняткаў (крэйда, плакаты, прыборы i т.д.).

5.6.3 пры дзяленні групы на падгрупы ў адной падгрупе кіраўніцтва падгрупай ажыццяўляе стараста, а другой — намеснік старасты.

5.6.4 у адсутнасці старасты групы яго абавязкі выконвае намеснік старасты.

5.7 Навучэнцу, які не мае дысцыплінарных спагнанняў, можа быць прадастаўлены водпуск па сямейных абставінах працягласцю не больш за два дні на працягу навучальнага года . На падставе заявы навучэнца, яго бацькоў і хадатайства кіраўнікоў групы выдаецца загад дырэктара па каледжу.

 

6.2 Час пачатку вучэбных заняткаў для навучэнцаў устанаўліваецца раскладам заняткаў, зацверджаным дырэктарам, з улікам педагагічнай мэтазгоднасці, выканання санітарна-гігіенічных норм, максімальнай эканоміі часу педагагічных работнікаў, асаблівасцей работы каледжу.

Пасля пачатку заняткаў ва ўcix вучэбных i прылягаючых да ix памяшканнях павінны быць забяспечаны цішыня i парадак, неабходныя для нармальнага ходу вучэбных заняткаў. Недапушчальна перарываць вучэбныя заняткі, уваходзіць i выходзіць з аўдыторыі ў час ix правядзення.

 

6.11. У памяшканнях ліцэя забараняецца хаджэнне ў верхнім адзенні, галаўных уборах, гучныя размовы, шум у калідорах у час заняткаў.

 

6.22.      Пачатак навучальнага года ўстанаўліваецца з 1 верасня, заканчэнне – у адпаведнасці з вучэбным планам. У асобных выпадках пачатак заняткаў устанаўліваецца па меры ўкамплектавання вучэбных груп.

6.23 Вучэбныя заняткі праводзяцца па раскладзе ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі i праграмамі.

Расклад вучэбных заняткаў састаўляецца намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце i зацвярджаецца дырэктарам каледжу. Расклад вывешваецца ў каледжу на прыкметным месцы не пазней чым за два дні да пачатку дзеяння раскладу. Намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце састаўляецца расклад заняткаў у гуртках, спартыўных секцыях.

6.24 Абавязковая вучэбная нагрузка для навучэнцаў першага і другога курсаў, якія скончылі базавую школу,  не павінна перавышаць 36 гадзін у тыдзень, наступных курсаў і навучэнцаў на аснове агульнай сярэдняй адукацыі – 40 гадзін. Працягласць тэарэтычных заняткаў устанаўліваецца 45 хвілін, працягласць перапынку – 10 хвілін, працягласць абедзеннага перапынку – не менш за 30 хвілін.

6.25 Працягласць рабочага дня навучэнцаў у перыяд вытворчага навучання i вытворчай практыкі на прадпрыемствах адпавядае часу, адведзенаму вучэбным планам (але не перавышае працягласці рабочага дня, устаноўленага працоўным заканадаўствам). Заняткі вытворчага навучання ў вучэбных майстэрнях праводзяцца з 10-хвіліннымі перапынкамі праз кожныя 50 хвілін працы ў першы год навучання і праз 1 гадзіну 50 хвілін у другі і наступныя гады навучання. Вытворче навучанне ў вучэбных майстэрнях праводзіцца ў 2 змены ў адпаведнасці з раскладам.

6.26 Для навучэнцаў устанаўліваюцца канікулы на працягу навучальнага года не менш за 2 каляндарныя тыдні; летнія канікулы- не менш за 8 каляндарных тыдняў. Тэрміны канікул устанаўліваюцца вучэбнымі планамі.

 

7.3.        За поспехі ў навучанні, працы, выкананні вучэбнай i працоўнай дысцыпліны, другія поспехі i актыўны ўдзел у грамадскім жыцці прымаюцца меры заахвочвання навучэнцаў:

7.3.1.     Узнагароджанне граматай каледжу i вышэйстаячых органаў адукацыі.

7.3.2.     пасылка лістоў падзякі бацькам ці асобам, якія іх замяняюць,  за подпісам кіраўніка каледжу.

7.3.3.     узнагароджанне каштоўнымі падарункамі  ці грашовай прэміяй.

7.3.4.     занясенне на Дошку Гонару.

 

8.15.     За здзяйсненне дысцыплінарнага праступка да навучэнца могуць быць прыменены наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:

  • заўвага;
  • вымова;
  • адлічэнне.

8.16.      Падставай для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца проціпраўнае, віноўнае (наўмыснае ці па неасцярожнасці) невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў у выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці) :

  • спазненні ці няяўкі без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі;
  • парушэнні дысцыпліны на працягу навучальнага працэсу;
  • незахаванне ў перыяд праходжання практыкі (вытворчага навучання) рэжыму працоўнага часу,  вызначанага правіламі ўнутранага распарадку адпаведнай арганізацыі;
  • невыкананне без уважлівых прычын законных патрабаванняў педагагічнага работніка;
  • знявага ўдзельнікаў навучальнага працэсу;
  • распаўсюджанне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў;
  • пашкоджанне будынкаў, збудаванняў, абсталявання ці іншай маёмасці ліцэя;
  • незахаванне (парушэнне) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;
  • піццё алкагольных і слабаалкагольных напіткаў, піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых дурманячых рэчываў у будынках, інтэрнаце і на тэрыторыі ўстановы адукацыі або з’яўленне ва ўказаных месцах у стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення;
  • курэнне (ужыванне) тытунёвых вырабаў у будынках, інтэрнаце і на тэрыторыі ўстановы адукацыі;
  • іншых проціпраўных дзеянняў (бяздзейнасці).

8.17.      Адлічэнне як мера дысцыплінарнай адказнасці можа прымяняцца за:

8.17.1.               працяглую адсутнасць (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын на вучэбных занятках на працягу навучальнага года;

8.17.2.               сістэматычнае (паўторнае на працягу навучальнага года) невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў навучэнцам, калі ў адносінах да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання.

8.18.      Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару каледжу.  Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання  павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнага праступка, прычыны і абставіны, пры якіх ён здзейснены, папярэднія паводзіны навучэнца.

8.19.      Повадамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці могуць служыць паведамленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў,  праваахоўных органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, дакладныя запіскі педагагічных і іншых работнікаў каледжу.

8.20.      Да прымянення дысцыплінарнага спагнання дырэктар каледжу абавязаны паведаміць аднаму з законных прадстаўнікоў непаўналетняга навучэнца аб магчымасці прыцягнення гэтага непаўналетняга да дысцыплінарнай адказнасці, запатрабаваць у навучэнца тлумачэнне ў пісьмовай форме, якое навучэнец можа прадставіць на працягу пяці каляндарных дзён. Пры адмове навучэнца даць тлумачэнне састаўляецца акт, які падпісваецца трыма асобамі з ліку работнікаў каледжу і ( або ) навучэнцаў каледжу, якія дасягнулі ўзросту васямнаццаці гадоў.

Адмова навучэнца даць тлумачэнне ў пісьмовай форме не перашкаджае прымяненню да яго меры дысцыплінарнага спагнання.

8.21.      Прымяненне ў якасці меры дысцыплінарнага спагнання  адлічэнне ў адносінах да непаўналетняга навучэнца  дапускаецца толькі пасля паведамлення ліцэем адпаведнай камісіі па справах непаўналетніх мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

8.22.      Навучэнец можа быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці не пазней, чым праз адзін месяц з дня выяўлення дысцыплінарнага праступка (дзень, калі аб праступку стала ці павінна было стаць вядома педагагічнаму работніку ліцэя, не ўлічваючы час хваробы навучэнца, знаходжання яго на канікулах, у водпуску ). Дысцыплінарнае спагнанне да непаўналетняга навучэнца можа быць прыменена не раней, чым праз сем каляндарных дзён пасля накіравання паведамлення аднаму з яго законных прадстаўнікоў .

8.23.      Рашэнне аб прымяненні меры дысцыплінарнага спагнання да навучэнца афармляецца загадам дырэктара каледжу.

8.24.      Звесткі аб прымяненні меры  дысцыплінарнага спагнання заносяцца ў асабовую справу навучэнца.

8.25.      Навучэнец не лічыцца прыцягнутым да дысцыплінарнай адказнасці, калі на працягу аднаго года з дня прымянення да яго меры дысцыплінарнага спагнання ён не будзе паўторна прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Пры гэтым дысцыплінарнае спагнанне пагашаецца аўтаматычна без выдання загаду.

Дырэктар каледжу мае права зняць дысцыплінарнае спагнанне датэрмінова па ўласнай ініцыятыве або па просьбе навучэнца.

Датэрміновае зняцце дысцыплінарнага спагнання афармляецца загадам.

8.26.      Да пагашэння дысцыплінарнага спагнання навучэнец не можа быць узнагароджаны каштоўным падарункам, грашовай прэміяй, граматай каледжу, унесены на Дошку Гонару і не мае права на водпуск па сямейных абставінах.


Открыть раздел Идеологическая и воспитательная работа

Режим работы колледжа :

будние дни: 8.00-21.00

обед: 13.00-13.30

выходной: сб-вс

Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь
Праздники Беларуси
Праздники Беларуси
-

Telegram-канал

«Успешное родительство»